Кіраўніцтва Гомельшчыны і Сычуаньская дэлегацыя вызначылі напрамкі ўзаемадзеяння
15:51 | 21 снежня | 2023
Старт сумеснаму супрацоўніцтву двух рэгіёнаў дала падпісаная раней дарожная карта
У рамках двухдзённага візіту ў абласны цэнтр кітайская дэлегацыя наведала Свабодную эканамічную зону «Гомель-Ратон», тлушча- і мясакамбінаты, а таксама лікёра-водачны завод. Знаёмства з вытворчымі магутнасцямі Гомельшчыны працягнулася на мясцовых птушкафабрыцы, лясгасе і хімзаводзе. Прадстаўнікоў Паднябеснай зацікавілі беларуская харчовая прадукцыя, хімічная і дрэваапрацоўчая прамысловасць.