Крупко ўручыў узнагароды настаўнікам Гомельшчыны
10:03 | 27 кастрычніка | 2023
Сёлета педагогі рэгіёна паказалі самыя высокія вынікі на двух знакавых рэспубліканскіх конкурсах "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь" і "Педагагічны дэбют"
У прыватнасці, лепшым настаўнікам стаў Сяргей Шамінскі з Доўскай сярэдняй школы Рагачоўскага раёна. Сярод педагогаў дашкольнай адукацыі лепшай у краіне стала Любоў Палын выхавальнік Мазырскага дзіцячага сада №40. Абодва атрымалі ганаровыя граматы аблвыканкама. Акрамя таго, падзякай выканаўчага камітэта адзначаны поспехі на рэспубліканскім узроўні маладых кіраўнікоў і настаўнікаў.
