Крупко ўручыў юбілейныя медалі "85 гадоў Гомельскай вобласці"
10:17 | 11 мая | 2023
Сваіх уладальнікаў знайшлі амаль тры дзясяткі ўзнагарод
- Мы ўсе вялікая сям'я, якой выпала шчасце жыць і працаваць на гомельскай зямлі. Пакуль тут жывуць такія працавітыя людзі як вы, мы будзем тварыць гісторыю роднага краю. Для рэалізацыі планаў і ідэй сёння ў нас ёсць сродкі, магчымасці і жаданне. З Днём Вялікай Перамогі! - павіншаваў узнагароджаных губернатар. - Нізкі паклон усім, хто мае дачыненне да праектаў, прысвечаных гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.