Галоўная Навiны Лукашэнка адзначыў дакладнасць, аператыўнасць, аб'ектыўнасць і ўнікальны стыль беларускіх медыя Кароткая спасылка
Подписаться
Лукашэнка адзначыў дакладнасць, аператыўнасць, аб'ектыўнасць і ўнікальны стыль беларускіх медыя

Лукашэнка адзначыў дакладнасць, аператыўнасць, аб'ектыўнасць і ўнікальны стыль беларускіх медыя

7 мая прафесійнае свята адзначаюць работнікі радыё, тэлебачання і сувязі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі з прафесійным святам. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

"Дакладнасць і аператыўнасць, аб'ектыўнасць і ўнікальны стыль, сучасны фармат вяшчання беларускіх медыя, іх прагрэсіўныя падыходы да вытворчасці і прасоўвання нацыянальнага інфармацыйнага прадукту дазваляюць гледачам і слухачам заўсёды быць у цэнтры падзей і адчуваць рытм жыцця", - гаворыцца ў віншаванні.

Дзякуючы высокай кваліфікацыі і духу наватарства спецыялістаў сферы тэлекамунікацый і сувязі ў краіне створаны ўмовы для эфектыўнага развіцця лічбавага асяроддзя на ўзроўні лепшых сусветных стандартаў, падкрэсліў Прэзідэнт.

"Шчыра ўдзячны работнікам і ветэранам галіны за адказную працу, ініцыятыву, прафесіяналізм і адданасць роднай Беларусі, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых творчых ідэй і далейшай плённай працы".
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам