Маскі для медыкаў: валанцёры працягваюць аказанне дапамогі
15:17 | 16 красавіка | 2020
Валанцёры Гомельскай вобласці працягваюць выраб масак для медыкаў рэгіёна. Зараз іх пастаўкі ажыццяўляюцца не толькі па Гомелі, але і ў шэраг цэнтральных раённых бальніц. Работа праводзіцца ў цесным узаемадзеянні з аблвыканкамам і галоўным упраўленнем аховы здароўя.