Галоўная Навiны На 94-м гаду пайшоў з жыцця заслужаны ваенны лётчык Савецкага Саюза, генерал-маёр авіацыі гамяльчанін В.С. Шукшын Кароткая спасылка
Подписаться

На 94-м гаду пайшоў з жыцця заслужаны ваенны лётчык Савецкага Саюза, генерал-маёр авіацыі гамяльчанін В.С. Шукшын

Тэлерадыёкампанія «Гомель» выказвае спачуванне родным і блізкім Валерыя Сцяпанавіча

Ён нарадзіўся 5 лютага 1930 года ў Саранску. Закончыў Маскоўскі авіатэхнікум і Балашоўскае лётнае вучылішча. Службу пачынаў у званні лейтэнанта. На працягу 8-мі гадоў быў камандзірам цэнтра па перанавучанні лётнага саставу на Зябраўскім аэрадроме. Службу скончыў у званні генерал-маёра. У 1976-м годзе годзе ўдастоены звання «Заслужаны ваенны лётчык СССР». Валерый Шукшын быў воінам-інтэрнацыяналістам, прайшоў Кубу і Афганістан. Узнагароджаны ордэнамі «Чырвонай Зоркі» і «За службу Радзіме» 3-й ступені, а таксама 24 медалямі. Пасля завяршэння службы працаваў намеснікам старшыні Гомельскага абласнога Савета ветэранаў.
На 94-м гаду пайшоў з жыцця заслужаны ваенны лётчык Савецкага Саюза, генерал-маёр авіацыі гамяльчанін В.С. Шукшын видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам