На Гомельшчыне адкрыліся больш за 600 прышкольных лагераў
11:01 | 4 чэрвеня | 2024
Адначасова з аздараўленнем дзеці змогуць атрымліваць працоўныя навыкі, а таксама развіваць свае творчыя здольнасці
Праблем з наяўнасцю пуцёвак не было – адпаведнае апытанне навучэнцаў і бацькоў было праведзена яшчэ вясной. У залежнасці ад узросту аплата складае ад 5 да 14 рублёў за змену. Сродкі накіроўваюцца на дадатковае харчаванне. Значнае месца ў лагерах адводзіцца рухомым гульням і наведванню мясцовых славутасцяў. Прышкольныя лагеры карыстаюцца папулярнасцю сярод навучэнцаў, якія часта аддаюць ім перавагу.