На Гомельшчыне пачалося веснавое зарыбленне вадаёмаў
23:02 | 29 сакавіка | 2024
Першую партыю сярэбранага карася вагою больш як у паўтары тоны выпусцілі ў Вяслярны канал у Гомелі
Перад пачаткам зарыблення – акцыя, якую праводзяць эколагі. Бераг вяслярнага канала ачышчаецца ад смецця. Яшчэ праз некалькі хвілін на добраўпарадкаваную тэрыторыю прыязджае спецмашына з рыбгаса Петрыкаўскага раёна. У кантэйнерах – 1 600 кілаграмаў малька карася.