На Гомельшчыне працягваюць ліквідаваць наступствы ўрагану
09:01 | 4 красавіка | 2024
Падзеі аўторка прымусілі працаваць па-за зменай ратавальнікаў, энергетыкаў, леснікоў і камунальныя службы
Паваленыя дрэвы, абарваныя лініі электраперадач, сарваныя дахі і нават абрушэнне сцяны жылога дома
Парывы ветру да 23 м/с дабавілі працы ўсім. Значна пацярпелі Брагінскі, Калінкавіцкі і Гомельскі раёны вобласці. Леснікі аднымі з першых выйшлі на барацьбу з наступствамі непагадзі. У першую чаргу распілоўваюць і прыбіраюць дрэвы паваленыя на аўтадарогі, потым возьмуцца за тыя, што пацярпелі глыбей - у лесе.