На Гомельшчыне засеялі эксперыментальныя палі з двума відамі сланечніка
16:50 | 18 жніўня | 2022
Плошчы склалі 40 гектараў, і як прызнаюцца ў гаспадарцы, эксперымент вельмі паспяховы
Беларусі патрэбны свой сланечнікавы алей! Такую заяву напярэдадні зрабіў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы заклікаў пераарыентавацца ад імпарту да ўласнай вытворчасці. Для гэтага спатрэбяцца значныя аб'ёмы пасеваў сланечніка, якімі пакуль наша краіна пахваліцца не можа. Але гэта толькі пакуль. Дзе на Гомельшчыне ўжо зусім хутка гатовы вырошчваць сланечнік у вытворчым маштабе? Як ідуць справы з сонечнай кветкай у рэгіёне даведаліся нашы карэспандэнты.