На Радыё «Гомель Плюс» распавялі аб рэалізацыі праекта Дзіцячага фонду ААН
10:10 | 5 чэрвеня | 2024
У 2024 годзе абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду рэалізуе некалькі новых праектаў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў жыцця непаўналетніх
У прыватнасці, гаворка ідзе пра акцыю «Лячыся, гуляй, папраўляйся». Яе сутнасць у набыцці цацак і абсталявання для гульнявых пакояў у бальніцах. Партнёрамі праекта выступілі арганізацыі адукацыі і аховы здароўя, Галоўнае ўпраўленне юстыцыі аблвыканкама, абласны саюз жанчын. Акрамя таго, пасля дэталёвай распрацоўкі, з пачатку чэрвеня на Гомельшчыне пачалася рэалізацыя сумеснага праекта з Дзіцячым фондам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Яго мэта – бяспека і занятасць дзяцей падчас канікул.