На Жлобінскай ЦЭЦ прайшлі вучэнні ў рамках "Адзінага дня бяспекі"
10:01 | 4 верасня | 2019
Максімальна хутка аказаць неабходную дапамогу. У Жлобіне праверылі гатоўнасць аварыйных службаў і насельніцтва да рэагавання ў надзвычайнай сітуацыі. Часовым вучэбным цэнтрам стала мясцовая цеплаэлектрацэнтраль. Менавіта там па легендзе здарыўся пажар. У эпіцэнтры падзей аказалася і наша здымачная брыгада.