Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч наведала Гомельскі абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі
00:00 | 16 снежня | 2025
Цяпер ва ўстанове навучаецца каля 100 чалавек. Навучэнцы падрыхтавалі канцэртную праграму і перанеслі прысутных у эпізоды знакамітай казкі Андэрсана "Снежная каралева"
Намеснік прэм'ер-міністра перадала Цэнтру сертыфікат на 50 000 рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. У знак падзякі дзеці падарылі госці набор святочных сняжынак, зробленых сваімі рукамі.




