Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" стартавала ў Беларусі
00:00 | 16 снежня | 2025
Цягам некалькіх дзесяцігоддзяў марафон дабра дапамагае ствараць казку для маленькіх жыхароў краіны
А чараўнікамі, якія дораць маленькім беларусам свята, становяцца дарослыя. З кожным годам да акцыі далучаецца ўсё больш арганізацыяў. Сёлета іх колькасць узрасла да 160-ці. Кожны рыхтуецца падарыць магчымасць паверыць у цуды. Акцыя "Нашы дзеці" - гэта паказчык асаблівай увагі беларускай дзяржавы да абароны і аховы дзяцінства.




