Новы комплекс пагранзаставы "Нароўля " адкрылі на беларуска-ўкраінскай мяжы
00:00 | 12 сакавіка | 2025
Застава ахоўвае ўчастак дзяржаўнай мяжы з Украінай працягласцю больш за 60 км, які размешчаны на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка
Сярод яго асаблівасцяў – паўнаводная рака Прыпяць і мноства забалочаных участкаў. Гэта досыць маладое падраздзяленне. Яно пачало ахову мяжы восенню 2018 года. Спачатку вайскоўцы дыслакаваліся ў адным з будынкаў Нараўлянскай перасоўнай механізаванай калоны. На тэрыторыі быў размешчаны комплекс, які ўключыў у сябе службовыя, спальныя і складскія памяшканні. "У далейшым у сувязі з новымі рызыкамі з боку сумежнай дзяржавы, а таксама павелічэннем ахоўнага ўчастка ў маі 2021 года пагранічны пост "Нароўля" быў ператвораны ў пагранічную заставу", - распавялі на пагранзаставе.
