Галоўная Навiны Па выніках візіту дэлегацыі Гомельскай вобласці ў Сычуань сфарміраваны партфель заказаў на $20,8 млн Кароткая спасылка
Подписаться

Па выніках візіту дэлегацыі Гомельскай вобласці ў Сычуань сфарміраваны партфель заказаў на $20,8 млн

За тры працоўныя дні ў Чэнду падпісана 11 дакументаў, у тым ліку 8 камерцыйнага характару

Дагаворы на агульную суму $20,8 млн заключаны па выніках візіту дэлегацыі Гомельскай вобласці ў кітайскую правінцыю Сычуань. Такую лічбу агучыў 5 верасня старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко на апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме, паведамляе Гомельшчына афіцыйна.

Паводле слоў губернатара, за тры працоўныя дні ў Чэнду падпісана 11 дакументаў, у тым ліку 8 камерцыйнага характару. "Гэта факт. А ў перспектыве ёсць зачын: на бізнес-форуме Гомельскай вобласці і правінцыі Сычуань праведзены перамовы з больш чым 30 прадстаўнікамі кампаній з кітайскага боку", - сказаў кіраўнік вобласці.

Ён дадаў, што на сустрэчы з губернатарам правінцыі Сычуань бакі вызначыліся ў жаданні і ў далейшым развіваць і ўмацоўваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Галоўнае – рэалізаваць і ўвасобіць у жыццё ўсе дамоўленасці.
Па выніках візіту дэлегацыі Гомельскай вобласці ў Сычуань сфарміраваны партфель заказаў на $20,8 млн видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам