Пажар у ГДУ ім. Ф. Скарыны ліквідавала падраздзяленне МНС
00:00 | 5 сакавіка | 2026
Пры спробе самастойна справіцца з агнём атрымаў апёкі працаўнік універсітэта, ён шпіталізаваны
Пры правядзенні разведкі на трэцім паверсе чатырохпавярховага будынка на вуліцы Кірава ратавальнікі знайшлі ўзгаранне ў памяшканні сервернай. Людзі, якія знаходзіліся ўнутры, самастойна выйшлі на вуліцу. На месцы здарэння працавала 5 адзінак тэхнікі МНС. Прычына здарэння высвятляецца.




