Прадпрыемствы Гомельшчыны прымаюць удзел у выставе «Белагра-2024»
10:27 | 5 чэрвеня | 2024
Штогадовая аграпрамысловая выстава адкрылася ў «Вялікім камені»
Удзельнічаюць амаль 500 кампаній – экспаненты 11 краін. Традыцыйна адна з самых прадстаўнічых – Расія: 13 рэгіёнаў. У выставе прымае ўдзел і дэлегацыя Гомельскай вобласці на чале са старшынёй аблвыканкама Іванам Крупко. Паўднёва-ўсходняму рэгіёну Беларусі ёсць чым здзівіць гасцей аграпрамысловага тыдня.