Галоўная Навiны Праект тэлерадыёкампаніі "Гомель" "Дзеці малююць Радзіму" перамог у конкурсе на атрыманне гранта Кароткая спасылка
Подписаться

Праект тэлерадыёкампаніі "Гомель" "Дзеці малююць Радзіму" перамог у конкурсе на атрыманне гранта

Распавядаць дзецям пра Радзіму і прывіваць любоў да яе — справа важная і складаная, аднак яе можна зрабіць захапляльнай, напрыклад, з дапамогай спецыяльных размалёвак, дзе кожная старонка — гісторыя

Праект, які аб'яднаў тэлевізійнае слова і сродкі выяўленчага мастацтва, атрымаў прызнанне. У Мінску падвялі вынікі фінальнага этапа конкурсу грамадскага аб'яднання "Белая Русь" "Вопыт лепшых "Белай Русі" - здабытак грамадства". З больш за 100 праектаў з усёй краіны абрана 11. Адзін з іх - «Дзеці малююць Радзіму».

Праект з самага пачатку з'яўляецца сумеснай працай тэлерадыёкампаніі і грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Першы тыраж у 15 000 экзэмпляраў быў дастаўлены ў школы, і гэты вопыт паказаў: такія пазнавальна-творчыя падручнікі запатрабаваны.

Грант дазволіць развіць ініцыятыву. Колькасць карцінак у размалёўцы падвоіцца - замест 10 будзе 20. У іх лік увойдуць новыя сімвалы і славутасці Беларусі. Таксама плануецца распрацаваць спецыяльныя ўрокі для першакласнікаў да Дня Дзяржаўнага герба і флага і ўрачыста прэзентаваць на іх абноўленае выданне.
Праект тэлерадыёкампаніі "Гомель" "Дзеці малююць Радзіму" перамог у конкурсе на атрыманне гранта видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам