Сталі вядомыя найбольш папулярныя імёны на Гомельшчыне ў 2025 годзе
00:00 | 27 студзеня | 2026
Адзначаецца таксама рост колькасці замежных імёнаў, але ўсё ж класічныя - у топе
Так, летась рэгіёну зарэгістраваны 213 маленькіх Сафій, і гэта абсалютны лідэр у рэйтынгу. Не губляюць пазіцый Ганна, Аліса і Варвара. Увайшлі ў моду Міраслава, Эмілія, Мілана і Ясенія. Хлопчыкаў часцей за ўсё называлі Мацвеямі і Міхаіламі, а таксама Цімафеямі, Арцёмамі і Аляксандрамі. Пры гэтым зараз рэдка сустракаюцца некалі распаўсюджаныя Марына, Генадзь, Святлана, Валерый, Алена і Алеся.




