У Гомелі пачаўся сезон адключэння гарачай вады. Даведаліся, ці можна ў будучыні абысціся без гэтага
00:00 | 12 чэрвеня | 2025
Прафілактычныя работы раней займалі месяц, цяпер – удвая менш
Першым у планавым спісе абласнога цэнтра на адключэнне гарачай вады быў Навабеліцкі раён, і там усе прафілактычныя мерапрыемствы ўдалося нават удвая скараціць. У Савецкім раёне фронт работ больш складаны. Раён Стары, і камунікацыі, адпаведна, таксама. А гэта працэс ускладняе, але да 21 чэрвеня павінны ўсе працы скончыць – рэзюмуюць спецыялісты.
