Практычныя метады фізвыхавання абмеркавалі ў Гомелі на базе ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны
00:00 | 10 кастрычніка | 2025
Пад вядомым лозунгам "Спорт - гэта жыццё" ў канферэнц-зале ў адзінае сышліся тэорыя і практыка, каб вызначыць вектары развіцця адной з ключавых сфер чалавечай дзейнасці.
Мерапрыемства аб'яднала больш за сотню спецыялістаў з Беларусі і Расіі, якія прадставілі звыш 150 дакладаў. І такая цікавасць не выпадкова. Сёння фізічная культура - комплексная навука, якая закранае метадалагічныя, тэарэтычныя і практычныя аспекты. Навукоўцы шукалі адказы на самыя актуальныя пытанні. Напрыклад, як з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій матываваць моладзь да рэгулярнай актыўнасці, і якія асноўныя фактары фарміравання маральна-валявых якасцей у студэнтаў.
