Пуцін абмеркаваў з камандзірам ПВК "Вагнер" фарміраванне добраахвотніцкіх падраздзяленняў
14:08 | 29 верасня | 2023
Сустрэча з намеснікам міністра абароны і палкоўнікам у адстаўцы, якія ўваходзілі ў кіраўніцтва групы "Вагнер", прайшла 28 верасня ў Крамлі
ТАСС паведамляе, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абмеркаваў з намеснікам міністра абароны Юнус-Бекам Еўкуравым і палкоўнікам у адстаўцы Андрэем Трошавым, якія ўваходзілі ў кіраўніцтва групы "Вагнер", фармаванне добраахвотніцкіх падраздзяленняў. Сустрэча прайшла напярэдадні вечарам у Крамлі.