Савет па развіцці прадпрымальніцтва пры Гомельскім аблвыканкаме правёў пасяджэнне
16:17 | 12 мая | 2023
Абмеркавалі праект Закона Рэспублікі Беларусь «аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці»
Мерапрыемства праходзіла ў рэжыме відэаканферэнцыі. Законапраект можна аднесці да сацыяльна значнага. Паколькі ў гэтым сегменце эканомікі ў рэгіёне задзейнічана больш за сто тысяч грамадзян. У пасяджэнні прынялі ўдзел прадпрымальнікі Гомельшчыны, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце, фінансах і камунальнай уласнасці Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, органаў мясцовага кіравання.