Спачатку баяліся грому, груку дзверы — цяпер супакойваюцца. Больш за 100 украінскіх дзяцей пайшлі па веды ў школы Гомельскай вобласці
11:14 | 2 верасня
Праца ў добразычлівай Беларусі, дзіцячы звонкі смех і эмпатыя калег здольныя вылечыць душу любога, каму хочацца жыць і працаваць у мірнай краіне
Першы школьны званок 1 верасня паклікаў за парты і дзяцей з Украіны, якія пачынаюць будаваць жыццё з нуля ў нашай краіне. Выбухі і стрэлы ім больш не пагражаюць. Бацькі могуць адпускаць сваіх сыноў і дачок у навучальныя ўстановы без страху за іх жыццё і здароўе. Больш за 100 украінскіх дзяцей пайшлі за ведамі ў школы Гомельскай вобласці. Нашы карэспандэнты пазнаёміліся з тымі, для каго 1-га верасня пачаўся новы этап жыцця.
