Ставілі на грэчку, насыпалі перац у вочы і прыкоўвалі да батарэі. 280 злачынстваў, звязаных з хатнім гвалтам, выяўлена на Гомельшчыне ў 2025 годзе
00:00 | 5 снежня | 2025
Праваахоўнікі прыводзяць прыклады, якія кідаюць у шок
Напрыклад, жыхар Жлобіна падазраваў, што яго 9‑гадовы пасынак скраў кашалёк. Айчым катаваннямі прымушаў дзіця прызнацца: ён насыпаў чырвоны пякучы перац спачатку ў рот, а затым у вочы. Пасля была ўзбуджаная крымінальная справа, а дзіця забралі з сям'і і перадалі прыёмным бацькам.
Звычайна ахвярамі хатняга гвалту становяцца жанчыны і дзеці. Спецыялісты падкрэсліваюць: у выхаваўчых мерах важна адрозніваць строгасць ад жорсткасці. У палове выпадкаў сямейны гвалт здзяйсняецца беспрацоўнымі грамадзянамі, якія ўжываюць спіртное. У сумную статыстыку ўвайшлі факты забойстваў чальцоў сям'і, прычыненні цялесных пашкоджанняў, згвалтаванняў і пагроз.
У рэгіёне працуе кароткі нумар 133 для аказання экстранай псіхалагічнай дапамогі ў крызісных сітуацыях.