Былому начальніку Гомельскага аддзялення БЧ змянілі прысуд у сувязі з яго "мяккасцю"
09:41 | 7 ліпеня | 2023
Яму адмянілі адтэрміноўку выканання пакарання і паставілі 4 гады папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Паводле прысуду суда першай інстанцыі экс-начальнік Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі атрымаў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 4 гады з адтэрміноўкай на 2 гады. Пасля яго вывучэння пракурор вырашыў, што пакаранне яго не выправіць і з'яўляецца празмерна мяккім. На прысуд быў прынесены пратэст, які задаволілі.