Традыцыйныя купальскія гулянні прайшлі ў Гомелі
11:26 | 7 ліпеня | 2023
Жадаючых далучыцца да старажытных славянскіх традыцый чакалі на Любенскім возеры, набярэжнай ракі Сож і на беразе каскаду азёр у мікрараёне Гомсельмаш
У гонар Купалля тут арганізавалі гульні, віктарыны, спявалі абрадавыя песні і праводзілі конкурсы на лепшы вянок.
