Тыдзень кібербяспекі стартуе ў Гомельскай вобласці з 15 верасня
00:00 | 12 верасня | 2025
Праваахоўнікі нагадаюць жыхарам рэгіёну, што такое фішынг і вішынг, як абараніць банкаўскую карту, якія правілы бяспечных паводзін трэба выконваць у сацсетках і месэнджарах
Арганізуюць і выступленні ва ўстановах, арганізацыях, на прадпрыемствах, індывідуальныя прафілактычныя гутаркі з найбольш уразлівымі катэгорыямі насельніцтва, людзьмі сталага ўзросту. Таксама асаблівая ўвага будзе нацэлена і на маладзёжнае асяроддзе.
У 2025 годзе максімальная сума, на якую злачынцам удалося падмануць грамадзяніна, - 134 000 рублёў. У гэтым выпадку ашуканцы дзейнічалі ад імя праваахоўнікаў, нібыта для зберажэння грошай, але выйшла ўсё наадварот.