У 5 раёнах Гомельшчыны гатоўнасць корманарыхтоўчай тэхнікі прызнана недастатковай
16:53 | 25 мая | 2023
Яшчэ ў 4 - х ёсць праблемы з рамонтам збожжаўборачных камбайнаў і зернесушыльнага абсталявання
Гэтая інфармацыя была агучана на пасяджэнні аблвыканкама. У цэлым па вобласці Камбайны для нарыхтоўкі кармоў гатовыя амаль на 90%. Гэта больш за леташні паказчык, але менш за запланаваны.