У амбулаторыі пад Веткай адкрылі кансультатыўна-адукацыйны цэнтр Гомельскага медуніверсітэта
16:25 | 27 кастрычніка | 2023
Унікальны для рэгіёна праект дапаможа палепшыць якасць аказання дапамогі ў вёсцы
Некалькі разоў на месяц у амбулаторыю будуць прыязджаць лепшыя медработнікі рэгіёна – прафесарска-выкладчыцкі склад ВНУ, каб праводзіць абследаванні і кансультацыі па вузкіх напрамках. Першымі мясцовых жыхароў наведалі афтальмолагі, далей ідзе запіс да спецыялістаў-кардыёлагаў. Новы цэнтр важны не толькі для пацыентаў, але і для будучых выпускнікоў медуніверсітэта. Студэнты 6 курса будуць праходзіць тут практыку і ў рэальных умовах рыхтавацца да працы па размеркаванні.