У Добрушы прайшоў спартыўны фестываль сацыяльных работнікаў Гомельскай і Бранскай абласцей ва ўзросце 60+
09:49 | 7 красавіка | 2024
Ідэя правядзення такога спартыўнага фестывалю нарадзілася падчас пандэміі каронавірусу, а таму некалькі гадоў ён праходзіў у ан-лайн рэжыме
Пераможцаў вызначалі па зробленых відэазапісах. Спаборніцтвы ў Добрушы – першыя, праведзеныя ў вочным фармаце. Сярод удзельнікаў каманды Добрушскага, Гомельскага і Веткаўскага раёнаў нашай вобласці, а таксама прадстаўнікі Злынкі і Клінцоў з Браншчыны.
Стаўка на пажылых людзей невыпадковая. Зараз у Беларусі і Расіі іх прыцягваюць да больш актыўнага грамадскага жыцця. Падчас прыезду на Гомельшчыну прадстаўнікі Злынкаўскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання дзеляцца вопытам стварэння з людзей 60+ валанцёрскага атрада.