У Гомелі абмеркавалі пытанні, звязаныя з ліквідацыяй наступстваў на ЧАЭС
09:19 | 17 красавіка | 2024
Яшчэ 10 гадоў таму плошчы, забруджаныя радыенуклідамі цэзію, у рэгіёне складалі каля 43-44%. Цяпер гэты паказчык скараціўся да 40%. Па стронцыю – да 20%
У цэлым за перыяд з 1993 года на Гомельшчыне ўвялі ў сельгасабарот 17 000 гектараў. З іх больш чым на 8 000 ужо можна весці работы. Амаль 8 500 гектараў - землі абмежаванага гаспадарчага карыстання. На іх можна вырошчваць раслінаводчую прадукцыю кармавога напрамку.