У Гомелі абмеркавалі выкананне заканадаўства аб прызыве грамадзян на ваенную службу
15:51 | 22 красавіка | 2024
Па словах галоўнага пракурора Гомельшчыны, ва Узброеных сілах створаны ўсе ўмовы, каб салдаты годна праходзілі ваенную службу
Прадстаўнікі адказных ведамстваў абмеркавалі пытанні выканання заканадаўства аб прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Па дадзеных пракуратуры на цяперашні час няма фактаў траўматызму і нестатутных узаемаадносін. Салдаты тэрміновай службы забяспечаны ўсім неабходным. Аднак ёсць катэгорыя маладых людзей, якія ўпарта не жадаюць служыць.