У Гомелі адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»
16:20 | 17 мая | 2024
Задача форуму – умацаванне сямейных каштоўнасцяў, папулярызацыя здаровага ладу жыцця і сацыяльнай падтрымкі сем'яў
У першым этапе рэспубліканскага конкурсу прынялі ўдзел 6 шматдзетных сем'яў. Удзельнікі спаборнічалі ў конкурсным заданні «Мая сям'я – мая краіна». Ён прадугледжваў візітную картку і прэзентацыю сацыяльна-значнага праекта, які адлюстроўвае ўклад сям'і ў жыццё вобласці. Канкурсанты паказалі свае творчыя здольнасці і годна прадставілі свой раён.