У Гомелі адкрылі адзін з папулярных народных праектаў «Я мастак, я так бачу»
15:49 | 18 студзеня | 2024
Выстава аб'яднала людзей зусім розных прафесій і ўзростаў: лабаранты, лекары, школьнікі, педагогі і пенсіянеры
У карціннай галерэі Г. Вашчанкі прадстаўлена больш за 100 работ. Лялькі, карціны з гіпсу, бісера. Вышыўкі, вырабы з шакаладу, навагоднія цацкі. Паўдзельнічаць у праекце можа кожны жадаючы. Для гэтага неабходна прынесці сваю работу. Ёй прысвояць нумар, каб наведвальнікі малі магчымасць выбраць лепшую пры галасаванні.