У Гомелі працягваюць выдаляць ледзяшы з дахаў будынкаў
00:00 | 25 студзеня | 2026
Першачарговая ўвага надаецца аб'ектам з найбольш высокай праходнасцю пешаходаў
Небяспечныя зоны агароджваюцца. Гараджанам раяць не ігнараваць папераджальныя стужкі і не набліжацца да дамоў са скатнымі дахамі, з якіх магчымы сход снегу. Таксама не варта пакідаць аўтамабілі каля збудаванняў, на карнізах якіх утварыліся ледзяшы.




