У Гомелі прайшлі мерапрыемствы да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
17:32 | 14 лютага | 2020
31 год мінаваў з таго самага дня, калі апошняя калона савецкіх войскаў пакінула тэрыторыю Афганістана. Удзел Савецкага саюза ў ваенным канфлікце завяршыўся 15 лютага 1989 года. Аднак, нягледзячы на мінулыя дзесяцігоддзі, памяць аб подзвігу нашых суайчыннікаў жыве і будзе жыць.
