У Гомелі прэзентавалі кнігу "Нарысы аб гісторыі пракуратуры Гомельскай вобласці"
11:32 | 1 лістапада | 2023
У выданні, якое налічвае больш за 130 старонак, прадстаўлена гісторыя ведамаснага органа ад царскіх часоў да нашых дзён.
У кнізе сабраны ўспаміны ветэранаў пракуратуры Гомельскай вобласці. Асобны раздзел прысвечаны расследаванню крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа. У прыватнасці, трагедыі ў Чонкаўскім лесе і лагерам савецкіх ваеннапалонных у Гомелі.