У Гомелі завяршыўся XV Міжнародны фестываль "Славянскія Тэатральныя сустрэчы"
10:40 | 23 мая | 2023
Узнагароду за лепшы спектакль атрымаў абласны драмтэатр
Па выніках фестывалю былі вылучаныя лепшыя ў розных намінацыях. На думку журы, спектакль " Маленькія трагедыі. Пушкін " Гомельскага абласнога драмтэатра, стаў лепшым. У аснову пастаноўкі легла адна з хрэстаматыйных «Маленькіх трагедый» паэта «Моцарт і Сальеры», а таксама гістарычная сустрэча Аляксандра Пушкіна з імператарам Мікалаем I. Смела можна сказаць, што адбылося маштабнае свята. Задавальненне, ад правядзення фестывалю атрымалі не толькі гледачы, але і самі акцёры.
