Галоўная Навiны У Гомельскім эканамічным форуме прымуць удзел прадстаўнікі 13 краін Кароткая спасылка
Подписаться

У Гомельскім эканамічным форуме прымуць удзел прадстаўнікі 13 краін

У 2023 годзе ўжо зарэгістравана звыш 370 удзельнікаў: з Беларусі, Азербайджана, Расіі, КНР, Італіі, Ірана, Пакістана, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Сірыі, Палесціны, В'етнама, Узбекістана, Таджыкістана

Прадстаўнікі Беларусі і 12 замежных краін плануюць прыняць удзел у ХVII Гомельскім эканамічным форуме, які пройдзе ў горадзе над Сожам 21-22 верасня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

"Гомельскі эканамічны форум з'яўляецца важнай міжнароднай падзеяй у жыцці Гомельскай вобласці. Ён мае слаўную гісторыю – за гады правядзення прайшоў шлях ад падзеі прыгранічнага значэння да ўзроўню маштабнага мерапрыемства з шырокай геаграфіяй удзельнікаў, паспрыяў рэалізацыі дзясяткаў інвестыцыйных праектаў, дазволіў наладзіць устойлівыя прафесійныя сувязі", – распавялі ў прэс-службе.

Падзея аб'ядноўвае кіраўнікоў буйнога, сярэдняга і малога бізнесу, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, дыпламатычных колаў, міжнародных арганізацый і г. д.

Як адзначылі ў аблвыканкаме, на форум сёлета ўжо зарэгістравана звыш 370 удзельнікаў: з Беларусі, Азербайджана, Расіі, КНР, Італіі, Ірана, Пакістана, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Сірыі, Палесціны, В'етнама, Узбекістана, Таджыкістана.

У праграме падзеі – правядзенне пленарнай часткі, трох тэматычных секцый ("вытворчы і будаўнічы патэнцыял", "Турызм і сацыяльная сфера" і " малы і сярэдні бізнес"), а таксама двух выстаў – "Прамбудагра" і навукова-тэхнічных дасягненняў арганізацый Гомельскай вобласці.

Форум накіраваны на садзейнічанне развіццю эканамічнага патэнцыялу і ўмацаванне іміджу Гомельскай вобласці. "Гэта пляцоўка для абмеркавання актуальных пытанняў міжнароднага гандлёва – эканамічнага, інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, устанаўлення надзейных доўгатэрміновых адносін, адкрытага дыялогу і абмену вопытам паміж прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, прадпрыемствамі і інвестарамі", – падсумавалі ў аблвыканкаме.
У Гомельскім эканамічным форуме прымуць удзел прадстаўнікі 13 краін видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам