У Мазыры працягваецца рамонт аднаго з самых вялікіх мастоў у Беларусі
16:04 | 4 красавіка | 2024
Яго даўжыня складае каля 930-ці метраў
Апошні раз рамонтныя работы тут праводзіліся ў 2004-м годзе, але выкананы тады аб'ём аказаўся недастатковым для працяглай эксплуатацыі збудавання.
Гэты мост быў пабудаваны ў 1958 годзе. Пасля дэталёвага абследвання напрыканцы мінулага года яго стан быў прызнаны перадаварыйным, пасля чаго рух быў поўнасцю закрыты. Зараз здымаюцца пралёты з абодвух бакоў і вядзецца падрыхтоўка да дэмантажу цэнтральнага пралёта.