Ушанаваць памяць загінуўшых у баі салдат і спаленых жыўцом мірных грамадзян сабраліся ўдзельнікі II Міжнароднага антыфашысцкага форуму
11:31 | 24 жніўня | 2023
Прадстаўнікі з В'етнама, Сірыі, Расіі, Сербіі, Балгарыі і Азербайджана, а таксама курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь усклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Ала»
У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара. Гэта амаль забыта і перапісана на поўдні і Захадзе, але мы – памятаем! За трагічныя ўрокі мінулага свет ужо заплаціў велізарны кошт.