Ужо і не экзотыка. На Гомельшчыне сабралі вялікі ўраджай вінаграду
17:35 | 6 верасня | 2022
Усіх аматараў павойнай расліны збярэ фестываль "Гронкі Гомеля-2022"
10 верасня ў Гомелі пройдзе выстава-кірмаш"гронкі Гомеля -2022". Ён збярэ ў сквер імя Грамыка садаводаў і аматараў смачных пладоў. Сёлета больш за 30 вінаградараў з усёй Беларусі прадставяць некалькі сотняў сартоў гэтай культуры. Сярод канкурсантаў абяруць пераможцаў у некалькіх намінацыях. На фестывалі можна будзе не толькі прадэгуставаць восеньскія ягады, але і купіць саджанцы. Жадаючыя змогуць ацаніць свае магчымасці ў ролі вінароба. Гасцям выставы-кірмашу прапануюць выціснуць сок нагамі, як герой акцёра Адрыяна Чэлентана ў адной знакамітай стужцы.