Ёлачныя кірмашы ў Гомелі стартуюць 21 снежня
00:00 | 20 снежня | 2024
Месцы рэалізацыі абралі паводле запатрабаванняў жыхароў і практыцы мінулых гадоў
Елкі, піхты, хвоі... Штогод навагоднія кірмашы славяцца шырокім асартыментам. У Гомельскім доследным лясніцтве апошняя падрыхтоўка. Выбіраюць лепшыя экземпляры дрэў, каб задаволіць попыт гамяльчан. Стаўку робяць на сасну. Менавіта яна карыстаецца большай папулярнасцю ў пакупнікоў. Кажуць, і іголкі менш сыплюцца, і хваёвы водар больш насычаны.