Змёрзлыя вадаёмы і піратэхніка. З набліжэннем канікул неабходна памятаць аб правілах бяспекі паводзін дзяцей
00:00 | 20 снежня | 2024
Таксама міліцыя просіць уважліва паставіцца да знаходжання падлеткаў на праезнай частцы
З 25 снежня па 7 студзеня ў Гомельскай вобласці будзе праводзіцца акцыя "У Новы год без правапарушэнняў". У рамках праграмы прадугледжаны розныя прафілактычныя і спартыўныя мерапрыемствы для непаўналетніх. Дарэчы, такая праца прыносіць свой плён. Адносна студзеня-лістапада 2023 года падлеткавая злачыннасць знізілася на 23 працэнты.