З пачатку года на дарогах адбылося больш за 35 здарэнняў у цёмны час сутак. 15 чалавек загінула
11:36 | 1 лістапада | 2023
Асноўная прычына - дрэнная бачнасць пешаходаў або веласіпедыстаў
Для мінімізацыі негатыўных тэндэнцый у сферы бяспекі дарожнага руху ДАІ праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Не будзь нябачнікам на дарозе!" У першую чаргу яна накіравана на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.