Жлобінскі «Металург» трэці год запар стаў пераможцам беларускай хакейнай экстралігі
16:21 | 17 красавіка | 2024
У чацвёртым матчы фінальнай серыі плэй-оф каманда Дзмітрыя Краўчанкі не пакінула шанцаў «Брэсту»
У гэтай сустрэчы «Зубры» не мелі права на памылку. Але стварыць праблемы жлобінскай машыне ў калектыва Сяргея Пушкова не атрымалася. «Сталявары» закінулі чатыры неўзаемныя шайбы намаганнямі Канстанціна Лукіна, які аформіў дубль, а таксама Аляксандра Хаванава і Арцёма Анціпава. У выніку 4:0 у матчы і 4:0 у серыі.