Жлобінскі «Металург» з перамогі стартаваў у пераходным турніры
15:40 | 30 сакавіка | 2019
«Гомель» таксама пакуль не ведае паразаў у турніры развіцця.
Жлобінскі «Металург» з перамогі стартаваў у пераходным турніры. Саступаючы па ходу матчу 0:2 аршанскаму «Лакаматыву», «сталевары» здолелі адыграцца і серыі булітаў атрымаць перамогу. Заўтра «Металург» у гасцях гуляе з «Магілёвам». «Гомель» пакуль не ведае паразаў у турніры развіцця. На гэты раз «рысі» былі мацней маладзёжкі «Ю-20» - 3:1. Наступны матч гамяльчане правядуць 2 красавіка ў Брэсце супраць аднайменнай каманды.
Фота з інтэрнэта.