Знайшлі магілу героя вайны Немчанкі, які скраў фашысцкі самалёт і збег з палону
17:08 | 24 лістапада | 2023
У канцлагеры на востраве Узедом ён пазнаёміўся з легендарным лётчыкам-знішчальнікам Міхаілам Дзевятаевым. 8-га лютага 45-га група ваеннапалонных з 10-і чалавек захапіла нямецкі бамбавік
У гісторыі гэты выпадак вядомы як "Уцёкі з пекла". Самалёт удалося дацягнуць да тэрыторыі, падкантрольнай Чырвонай Арміі і ўдала пасадзіць. На той час Уладзіміру Немчанку было каля 20 гадоў. Пасля ўцёкаў на радзіму ён вырашыў не вяртацца і добраахвотнікам пайшоў на фронт. Нягледзячы на адсутнасць аднаго вока, страчанага падчас знаходжання ў Германіі, яго залічылі кулямётчыкам.